У сувязі з інфармацыяй пра катаванні ў СІЗА КДБ патрабуем неадкладнага вызвалення з-пад варты ўсіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
5 чэрвеня 2017 года прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых арганізацый былі атрыманы сведчанні аб ужыванні ў СІЗА КДБ катаванняў у адносінах да абвінавачанага па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ Кунцэвіча Сяргея Уладзіміравіча. С. Кунцэвіч з’яўляецца адным з фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якая мае значны грамадска-палітычны рэзананс.